• Трохбаковыя перамовы ў Абу-Дабі: ці магчыма мірнае пагадненне да канца года?
    Nov 15 2026
    На гэтым тыдні дыпламатычныя намаганні па завяршэнні вайны ва Украіне актывізаваліся. 10 і 11 лістапада ў Абу-Дабі прайшоў новы раўнд трохбаковых перамоў паміж Украінай, Расіяй і ЗША — першы пасля дзевяцімесячнага перапынку. Чым гэты раўнд перамоў адрозніваўся ад папярэдніх, ці магчыма мірнае пагадненне да канца года і чаму Пуцін пагадзіўся на пашырэнне фармату з удзелам Еўропы. Размова з палітолагам Аляксандрам Фрыдманам.

    Сёлета спаўняецца 120 гадоў з дня выхаду першага нумара газеты «Наша Ніва». Менавіта ў Вільні ў 1906 годзе пачалася гісторыя аднаго з найважнейшых беларускіх выданняў, якое адыграла вялікую ролю ў развіцці беларускай мовы, культуры і нацыянальнай свядомасці.

    Да гэтай даты Віленскі беларускі музей імя Івана Луцкевіча рыхтуе выставу «Голас стагоддзя: 120 гадоў „Нашай Ніве“. Гісторыя слова і свабоды». Як будзе выглядаць экспазіцыя, якія гісторыі і артэфакты ўбачаць наведнікі і чаму важна захоўваць памяць пра беларускую гісторую? Размова з дырэктаркай беларускага музэя імя Івана Луцкевіча Паўлінай Вітушчанка.

    Вядучы Глеб Анікевіч.
    Show More Show Less
    30 mins
  • #
    Nov 1 2026
    Santara. Laida baltarusių kalba. Ved. Hlebas Anikevichius
    Show More Show Less
    30 mins
  • Santara. Laida baltarusių kalba. Ved. Hlebas Anikevichius
    Nov 1 2026
    Santara. Laida baltarusių kalba. Ved. Hlebas Anikevichius
    Show More Show Less
    30 mins
  • Santara. Laida baltarusių kalba
    Oct 18 2026
    Santara. Laida baltarusių kalba. Ved. Hlebas Anikevičius
    Show More Show Less
    30 mins
  • Santara. Laida baltarusių kalba. Ved. Hlebas Anikevičius
    Oct 4 2026
    Santara. Laida baltarusių kalba. Ved. Hlebas Anikevičius
    Show More Show Less
    30 mins
  • Што стала перашкодай у перамовах паміж ЗША і Лукашэнкам і як працуе праўладная прапаганда?
    Sep 20 2026
    Перамовы паміж ЗША і беларускімі ўладамі працягваюцца. Чаму пасля чаканняў маштабнага вызвалення на волю выйшлі толькі 25 палітвязняў, што магло стаць перашкодай у перамовах і чаго бакі хочуць адзін ад аднаго — абмяркоўваем з палітолагам Валерам Карбалевічам.

    Цэнтр новых ідэй прадставіў новае даследаванне беларускай праўладнай прапаганды ў Telegram. Як яна змянілася за апошні час, чаму ўсё больш увагі надае Захаду і Украіне і што адбываецца з яе аўдыторыяй — гаворым з аўтарам даследавання, журналістам Аляксандрам Стуканавым.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    Show More Show Less
    30 mins
  • Што сёння адбываецца з беларускім дэмакратычным рухам: Ціханоўскі, Бабарыка, Калеснікава
    Sep 6 2026
    Прайшло ўжо шэсць гадоў з дня прэзідэнцкіх выбараў і масавых пратэстаў 2020 года. За гэты час многае змянілася. Час ідзе, палітзняволеныя выходзяць на волю: хтосьці — у выніку дамоўленасцяў паміж ЗША і рэжымам Лукашэнкі, хтосьці — пасля заканчэння тэрміну зняволення.

    Але сёння мы пагаворым пра тое, што за гэтыя шэсць гадоў адбылося з беларускім дэмакратычным рухам.

    Частка лідараў, за якімі беларусы ішлі ў 2020 годзе, цяпер на волі. Гэта Віктар Бабарыка, Сяргей Ціханоўскі і Марыя Калеснікава. Аднак, як паказвае час, у кожнага з іх сваё бачанне таго, якой сёння павінна быць барацьба з рэжымам Лукашэнкі.

    Што адбываецца з беларускім дэмакратычным рухам? Якія стратэгіі прапануюць яго розныя лідары? Чаму тыя, за кім беларусы ішлі ў 2020 годзе, сёння не могуць прыйсці да агульнага бачання? І ці патрэбны беларускім дэмакратычным сілам гэты агульны знаменнік увогуле? Разабрацца ва ўсім гэтым нам дапаможа палітолаг Аляксандр Фрыдман.

    Акрамя гэтага, вас чакае размова з былым палітзняволеным і журналістам Ігарам Карнеем пра рэжым інкамунікада: што ён уяўляе сабой, навошта беларускія ўлады яго выкарыстоўваюць і што адбываецца з чалавекам, калі яго фактычна ізалююць не толькі ад грамадства, але і ад блізкіх ды знешняга свету.

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    Show More Show Less
    30 mins
  • Што стала прычынай паўзы ў перамовах паміж ЗША і Беларуссю аб вызваленні палітвязняў?
    Aug 23 2026
    Сёння мы зноў вяртаемся да тэмы вызвалення палітвязняў — і да перамоўнага працэсу, які апошнія месяцы ішоў паміж ЗША і беларускімі ўладамі.

    Нагадаем, што менавіта ў межах гэтых кантактаў адбылося некалькі хваляў вызваленняў — у тым ліку адна з найбуйнейшых вясной гэтага года, калі на волю выйшлі 250 чалавек. Аднак цяпер гэты працэс фактычна пастаўлены на паўзу: новыя этапы вызвалення адкладзеныя, а сам дыялог апошнім часам не выглядае актыўным.

    Што стала прычынай гэтай паўзы? Ці можна чакаць новай хвалі вызваленняў — і наколькі ўвогуле гэты перамоўны механізм здольны працаваць далей? Пра гэта мы пагаварылі з палітычным аналітыкам незалежнага беларускага інфармацыйнага агенцтва «Позірк» Аляксандрам Класкоўскім.

    Акрамя гэтага, вас чакае размова з былым палітвязнем і журналістам Ігарам Карнеем. 20 жніўня адбылася прэзентацыя ягонай кнігі «Інкамунікада. Катаванне адзінотай».

    У кнізе Ігар спрабуе паказаць, як беларуская пенітэнцыярная сістэма працуе з чалавекам, як ізаляцыя становіцца інструментам ціску і праз што даводзіцца праходзіць тым, каго ўлады абвяшчаюць «экстрэмістамі».

    Вядучы перадачы Глеб Анікевіч.
    Show More Show Less
    30 mins